
Моладзь – самая актыўная частка грамадства, а сучасныя падлеткі імкнуцца ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных пытанняў жыцця не толькі на ўзроўні ідэі, але і на справе. Ліга маладых выбаршчыкаў “Твой выбар” – выдатная школа для маладых і амбіцыёзных. Праекты і сустрэчы пад эгідай лігі фарміруюць палітычную культуру моладзі, стымулююць інтарэс да палітычнага жыцця, развіваюць лідарскія якасці.
У чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI» сустракаемся з загадчыкам сектара “Лідар будучага” крэатыўна-інавацыйнага цэнтра Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Вікторыяй Трупінай і актывістамі Лігі маладых выбаршчыкаў.
Эфір – у суботу, 30 верасня, ў 11-30.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.