Падзяліцца:
«Поколение XXI» – 58 выпуск, 7.10.2017 (аудио)
6 кастрычніка 2017
«Поколение XXI» – 58 выпуск, 7.10.2017 (аудио) Вядомы выраз: колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек. Сёння нікога не здзівіш аддаленай працай ці бізнесам у інтэрнет-прасторы, супрацоўніцтвам з міжнароднай кампаніяй ці проста стасункамі з замежнымі сябрамі. Важная ўмова такой прафесійнай рэалізацыі і чыста чалавечых зносін – не толькі спецыяльныя веды, але і бездакорная замежная мова. Дзе і як яе атрымаць – пытанне актуальнае для сучасных школьнікаў. Аб папулярнасці замежных моў, прафесійных марах, асаблівасцях навучання ў школах з лінгвістычным профілем – у чарговыя выпуску праекта «Пакаленне XXI». У размове прымаюць удзел старшакласнікі сталічнай школы №73 і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гэтай навучальнай установы Юлія Стрэльчанка. Эфір – у суботу, 7 кастрычніка, у 11-30. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: