Падзяліцца:
«Поколение XXI» – 59 выпуск, 14.10.2017 (аудио)
13 кастрычніка 2017
«Поколение XXI» – 59 выпуск, 14.10.2017 (аудио) Музыка – сфера складаная, мастацтва асаблівае. Колькі дзяцей і іх бацькоў мараць пра авацыі залаў і прэстыжныя канцэртныя пляцоўкі! Але мы ведаем, што толькі адзінкі з тысяч стануць сапраўднымі зоркамі. Музычная адукацыя – вялікая праца, і ў першую чаргу – над сабой. Пра асаблівасці навучання будучых прафесіяналаў сцэны, конкурсы і ўзнагароды, самаарганізацыю і штодзённыя заняткі пойдзе размова ў чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI». У дыскусіі прымаюць удзел дырэктар гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Сямён Кліманаў, намеснік дырэктара Марына Парахаўнічэнка і лаўрэат шматлікіх творчых конкурсаў, старшакласнік Мікіта Кравец. Эфір – у суботу, 14 кастрычніка, ў 11-30. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ альбо размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: