Падзяліцца:
«Поколение XXI» – 60 выпуск, 21.10.2017 (аудио)
20 кастрычніка 2017
«Поколение XXI» – 60 выпуск, 21.10.2017 (аудио) Псіхалогія і педагогіка – навукі, патрэбныя не толькі прафесіяналам, яны неабходныя бадай што кожнаму і штодзень. Мы жывём, развіваемся, наладжваем камунікацыю ў грамадстве. І ад таго, наколькі валодаем гэтымі ведамі, залежыць поспех у прафесіі, зносінах. Сталічная гімназія №3 мае педагагічны профіль. Але ж не ўсе яе вучні бачаць сябе ў ролі настаўнікаў. Хутчэй яны жадаюць атрымаць веды, якія дапамогуць эфектыўна наладжваць кантакты ў розных сферах жыцця. Старшакласнікі знаходзяць час не толькі на вучобу, але і на пазашкольнае жыццё, актыўную сацыяльную пазіцыю. Пра гэта яны раскажуць у чарговым выпуску праекта «Пакаленне XXI». У размове таксама прыме ўдзел дырэктар навучальнай установы Сяргей Зборцаў. Эфір – у суботу, 21 кастрычніка, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: