Падзяліцца:
«Поколение XXI» – 63 выпуск, 11.11.2017 (аудио)
10 лістапада 2017
«Поколение XXI» – 63 выпуск, 11.11.2017 (аудио) Як развіць у сябе эстэтычны густ, любоў да прыгожага, навучыцца выступаць на сцэне з прозай ці вершамі, выдатна спяваць і грацыёзна рухацца? Вядома, ў спецыялізаванай навучальнай установе. У чарговым выпуску праграмы журналістка Настасся Ермалюк прапануе завітаць у дзіцячую харэаграфічную школу мастацтваў №2 сталіцы. Для навучэнцаў тут дзейнічаюць харэаграфічнае, тэатральнае, эстраднае і мастацка-эстэтычнае адзяленні. Да таго ж школьнікі знаёмяцца з асновамі музычнай граматы і вучацца іграць на інструментах. Калі лепей пачынаць мастацкую адукацыю і як потым рэалізавацца ў творчасці? На пытанні адкажуць удзельнікі праграмы – дырэктар школы Наталля Дарашкевіч і старшакласнікі. Эфір праграмы – у суботу, 11 лістапада, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ альбо размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: