- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Поколение XXI" – 64 выпуск, 18.11.2017 (аудио)
- “Пакаленне XXI” – 64 выпуск, 18.11.2017 (аўдыё)

Калі чалавек асабліва адкрыты да ўсяго новага, з цікавасцю ўспрымае інфармацыю, шукае сабе настаўнікаў у адукацыі і жыцці? Менавіта ў школьным узросце, калі веды і аўтарытэтныя дарослыя вызначаюць асобу, прафесійны і жыццёвы шлях падлетка.
У чарговым выпуску програмы “Пакаленне XXI” запрашаем наведаць навучальную ўстанову, дзе кожны дзень насычаны цікавай інфармацыяй, яркімі сустрэчамі, навуковымі і творчымі дасягненнямі, марамі і спосабамі іх ажыццяўлення – у сталічную гімназію №6.
Чым фізікі адрозніваюцца ад гуманітарыяў, якія прафесійныя, а магчыма, і навуковыя планы маюць старшакласнікі сталічнай гімназіі №6? Пра гэта і не толькі пойдзе размова з дырэктарам установы Вольгай Смірновай і старшакласнікамі.
Эфір – у суботу, 18 лістапада, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала у facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: