Падзяліцца:
«Поколение XXI» – 68 выпуск, 16.12.2017 (аудио)
15 снежня 2017
«Поколение XXI» – 68 выпуск, 16.12.2017 (аудио) Таленавітыя творчыя школьнікі з розных куткоў нашай краіны днямі спрабавалі свае сілы ў фінале рэспубліканскага конкурсу для юных журналістаў «Ты ў эфіры». Арганізатар праекта – Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Сёлетняе творчае спаборніцтва прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Года навукі ў Беларусі. Падлеткі прадстаўлялі работы ў розных намінацыях: радыё, тэлебачанне, сацыяльныя сеткі, друкаваныя СМІ. Агульная ідэя ўсіх матэрыялаў – адлюстраваць імкненне маладога пакалення ўнесці свой уклад у развіццё роднай краіны, прадэманстраваць інавацыйны, інтэлектуальны, творчы і культурны патэнцыял. Героі чарговага выпуску праекта «Пакаленне XXI» – удзельнікі і пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных журналістаў «Ты ў эфіры». Эфір – у суботу, 16 снежня, у 11-20. Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: