- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Поколение XXI» – 70 выпуск, 30.12.2017 (аудио)
- «Пакаленне XXI» – 70 выпуск, 30.12.2017 (аўдыё)

Зімовыя святы – самы чаканы час для дзяцей і дарослых; яны працятыя адчуваннем казкі, незвычайнага, прыгожага і захапляльнага. Менавіта пад Новы год і Каляды адбываецца самае неверагоднае. Трэба толькі загадаць жаданне, і дабро пераможа зло, станоўчыя героі атрымаюць тое, пра што марылі – сяброўства, каханне, радасць. Усё, як у чароўнай навагодняй гісторыі. Адну з такіх гісторый прапануе маленькім і дарослым гледачам трупа ўзорнага тэатра «Сіняя птушка».
Сустрэцца з юнымі артыстамі і мастацкім кіраўніком тэатра Таццянай Анікінай прапануе праграма «Пакаленне XXI».
Эфір – у суботу, 30 снежня, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас РАДЫЁ.БЕЛ або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: