
Так атрымалася, што гэты альбом ніколі не друкаваўся для шырокага распаўсюду, не меў шматтысячных накладаў і не ляжаў на паліцах музычных крам. І тым не менш, “Полацкі сшытак” у выкананні ансамбля “Кантабіле” стаў легендай беларускай дыскаграфіі!
Гісторыю запісу легендарнай знаходкі Адама Мальдзіса ў праграме “Дыскавод” прыгадаў заслужаны артыст Беларусі, першы выканаўца вакальнай сюіты “Полацкага сшытка” Віктар Скорабагатаў. Таксама госцем аўтара праграмы Аліны Страшкевіч стаў Аляксей Фралоў – вядомы беларускі музыкант, сын артыста ансамбля “Кантабіле” Валерыя Фралова.
Праграма «Дыскавод» выходзіць па нядзелях у 20-20.