Падзяліцца:
Полезно для здоровья и для семейного бюджета! - «Своя земля», 29.07.2017 (аудио)
28 ліпеня 2017
Полезно для здоровья и для семейного бюджета! - «Своя земля», 29.07.2017 (аудио) Аўтар праграмы «Свая зямля» Святлана Башылава раіць, як падтрымаць сябе ў тонусе і “экалагічна” падзарабіць летам. Жыхары Мядзельскага раёна ў ліпені збіраюць лясную траву “Іван-чай” і для сябе, і для закрытага акцыянернага таварыства “БелАсептыка”. Пётр Хацяновіч заключыў дагавор і разам з унукам за лета плануюць назбіраць грошай на планшет для хлопца. Мясцовае насельніцтва – пенсіянеры, моладзь – ахвотна працуюць на вытворчай плантацыі прадпрыемства ў вёсцы Гатавічы і атрымліваюць дадатковы заробак. Дзякуючы рэалізацыі праектаў ААН, пры фінансавай падтрымцы ЕС, тут наладжаны выраб беларускай прадукцыі з мядзельскіх лекавых траў. Навінкі айчыннай фармацэўтыкі запатрабаваныя на рынку далёкага замежжа. Формулай аздараўлення і стабільнага фінансавага дабрабыту дзеляцца ўдзельнікі праграмы «Свая зямля», якая выйдзе ў эфір у суботу, 29 ліпеня, у 6-15, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: