«Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на касмадроме "Усходні" ў Амурскай вобласці сімвалізуе паварот Расіі на ўсход», – такім меркаваннем у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё падзяліўся эксперт РГА «Белая Русь» Пётр Пятроўскі.
На думку палітолага, свет падзяляецца на дзве часткі - «калектыўны Захад» і «калектыўны Усход». «Далёкаўсходні рэгіён РФ як раз аказваецца кропкай счэпкі з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Гэты трохкутнік "Масква-Мінск-Пекін" і па супрацоўніцтве, і па імпартазамяшчэнні, мадэрнізацыі эканомік, рэіндустрыялізацыі – гэта моцны момант. Той крок, што прэзідэнты дзвюх краін-саюзніц вырашылі сустрэцца на Далёкім Усходзе, гэта як раз дэманстрацыя ўсходняга вектара і Беларусі, і Расіі», – падкрэсліў Пётр Пятроўскі.
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1
Фота: БЕЛТА

