Хобі майстраваць па дрэве ў Алега Сабалеўскага з Пастаўскага раёна ператварылася ў асноўны занятак. Нядаўна былы беспрацоўны змяніў свой статус на прадпрымальніка. У райвыканкаме паспяхова абараніў бізнес-праект і атрымаў бязвыплатную субсідыю ад дзяржавы. Атрыманыя грошы дапамаглі на этапе станаўлення. Закупіў неабходнае абсталяванне для вытворчасці домікаў для дзіцячых лялек. Першыя экзэмпляры хутка разышліся, і ўзнікла патрэба пашыраць відавы асартымент. Новая справа аб'яднала ўсю сям'ю, дарослых і дзяцей. Больш за тое, першыя літары імя кожнага ўвайшлі ў абрэвіятуру майстэрні. Гэта натхняе ўсіх іх на пошук новых ідэй і канструктыўных рашэнняў.
Пра сакрэты таленавітага пастаўскага майстра падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 23 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00).