Падзяліцца:
ПОПЫТ НА ПРАДУКЦЫЮ КАЛІНКАВІЦКІХ ФЕРМЕРАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 15.05.2021 (відэаанонс)
14 мая 2021
ПОПЫТ НА ПРАДУКЦЫЮ КАЛІНКАВІЦКІХ ФЕРМЕРАЎ – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 15.05.2021 (відэаанонс)

28 сялянска-фермерскіх гаспадарак у Калінкавіцкім раёне займаюцца вырошчваннем маладняка, а таксама гародніны і садавіны. Большасць прадукцыі рэалізуецца на айчынны рынак. Частку актыўна закупляюць буйныя кампаніі з Расіі і Украіны. Выгадныя кантракты заключаны на май і чэрвень.

Продаж сялянска-фермерскай гаспадаркай «Яблынавы сад» зараз яблыкаў, капусты, бульбы, цыбулі, сталовых буракоў і морквы прыносіць дадатковы даход. За выручаныя грошы з'явілася рэальная магчымасць набыць сучасную тэхніку і абсталяванне.

Якія праекты падтрымлівае мясцовая ўлада? Чаго не хапае калінкавіцкім фермерам? Якія інавацыі павысяць канкурэнтаздольнасць прадукцыі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 15 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: