Падзяліцца:
Поспех клімавіцкіх сялянак - “Свая зямля”
3 верасня 2021
Поспех клімавіцкіх сялянак - “Свая зямля”

Гаспадаркі краіны актыўна павялічваюць валавы збор збожжа. Агульнарэспубліканскі каравай важыць 6 330 000 тон. Зараз убіраюцца познія яравыя зернебабовыя культуры. Добры ўраджай гарантуе папаўненне запасу фуражу і выкананне дзяржзаказу.

Адны з першых паспяхова справіліся з заданнем хлебаробы Клімавіцкага раёна. З гэтай нагоды ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жанчыны на жніве” Беларускае радыё разам з Мінсельгасхарчам, Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК, Белкаапсаюзам і Беларускім саюзам жанчын ушанавалі лепшых сельскіх працаўніц.

Ганаровыя граматы, падзячныя лісты, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі ўручаны 12 аграномам, паляводам, брыгадзірам, поварам, спецыялістам і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў. А Марыя Каплун, галоўны аграном ААТ “Раднянскі” і Алена Тужыкава, загадчыца сталовай сельгаспрадпрыемства “Прыгранічны-Агра” атрымалі ад творчага калектыву Беларускага радыё сучасныя шматканальныя прыёмнікі, якія дазволяць слухаць любімыя праграмы з лепшай якасцю.

Падрабязнасці ў праграме “Свая зямля” 4.09. 21, у 6.25 і з паўторам у 23.00 гадзіны на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: