- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Пра Каралішчавічы, сядзібу Прушынскіх, драўляны храм XVI стагоддзя і паэта Язэпа Пушчу – «Галерэя», 7.04.2019 (аўдыё)
- Пра Каралішчавічы, сядзібу Прушынскіх, драўляны храм XVI стагоддзя і паэта Язэпа Пушчу – «Галерэя», 7.04.2019 (аўдыё)

Стала добрай традыцыяй штогод, у красавіку, праводзіць галоўнае краязнаўчае свята Беларусі – «Фэст экскурсаводаў». Яно прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, а сёлета пройдзе ў дзесяты раз! Варта адзначыць, што Беларусь пакуль адзіная краіна ў свеце, якая можа пахваліцца такім цікавым праектам.
Госця праграмы «Галерэя» – экскурсавод, каардынатар праекта «Фэст экскурсаводаў» і выкладчыца гісторыі Таццяна Гайдук. У яе асобе неяк лёгка і нязмушана спалучаюцца маладосць і разважлівасць, няўрымслівасць і мудрае стаўленне да гістарычнай спадчыны, культурных каштоўнасцей, набыткаў нашых продкаў. Яна лічыць, што кожны куточак нашай зямлі мае сваю найцікавейшую гісторыю, якой мы з поўным правам можам ганарыцца.
Эфір праграмы Валянціны Стэльмах «Галерэя» за 7 красавіка, 11-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: