Падзяліцца:
Пра «кацюшы», франтавыя канцэрты і палотны з калекцыі Лідзіі Русланавай... – «Эпізоды Вялікай вайны», 24.02.2019 (аўдыё)
24 Лютага 2019
Пра «кацюшы», франтавыя канцэрты і палотны з калекцыі Лідзіі Русланавай... – «Эпізоды Вялікай вайны», 24.02.2019 (аўдыё) Адгалоскі вайны часам вяртаюцца да нас зусім нечакана, эмацыянальна ўзрушаюць, дадаюць да вядомых фактаў цікавыя падрабязнасці! Здавалася б, у Нацыянальным мастацкім музеі не так даўно адкрылася выстаўка карцін з калекцыі Лідзіі Русланавай. Але ж якраз гэта і натхніла нас узгадаць пра легендарную “салдацкую спявачку”, як яе часта называлі франтавікі. Пра тое, як яна на свае ўласныя сродкі набыла дзве батарэі “кацюш”, якія былі накіраваны на Першы Беларускі фронт. Факт неверагодны! Як з першых дзён вайны ўдзельнічала ў франтавых канцэртных брыгадах, у чэрвені 42-га атрымала званне заслужанай артысткі РСФСР... Як распісалася на сценах рэйхстага і спявала свае знакамітыя «Валенки» 2 мая 1945 года ў Берліне... Суразмоўца вядучай праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціны Стэльмах – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Надзея Усава. Эфір ад 24 лютага, 16-40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: