- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Пра «Музычнае лета ў Батанічным садзе» і дзіцячае «Еўрабачанне» пагаворым у суботняй праграме «Настрой!», 24.08.2019
- Пра «Музычнае лета ў Батанічным садзе» і дзіцячае «Еўрабачанне» пагаворым у суботняй праграме «Настрой!», 24.08.2019

24 жніўня ў госці да вядучай праекта «Настрой» Таццяны Якушавай завітае вядомы імпрэсарыа, заснавальнік і дырэктар Музычнага дома «Класіка» Аляксандр Чахоўскі. Размова, якая пачнецца ў 13-15, пойдзе пра цікавы творчы праект «Музычнае лета ў батанічным садзе». Атмасферныя рэлакс-вечары пачаліся ў чэрвені і сабралі ў самым маляўнічным куточку Мінска дзясяткі тысяч наведвальнікаў. Фінальныя канцэрты праекта адбудуцца 29 жніўня і 5 верасня.
У другой палове праграмы, пасля 14-00, плануем абмяркаваць тэму міжнароднага тэлевізійнага конкурсу «Еўрабачанне». У студыю сустрэнемся з журналістам і піяр-менеджарам Сяргеям Андрыянавым і юнай спявачкай, фіналістка нацыянальнага адборачнага тура дзіцячае «Еўрабачанне» Марыяй Ермаковай.
Подчас эфіру можна тэлефанаваць па студыйным нумары (17)284-87-21, ці адправіць СМС-пытанне на кароткі мабільны нумар 1062.
24 жніўня, з 13-15 да 15-00 чакаем вас!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: