Падзяліцца:
Пра пераяданне з пункту гледжання медыцынскіх спецыялістаў – «Здароўе», 23.02.2019 (аўдыё)
25 лютага 2019
Пра пераяданне з пункту гледжання медыцынскіх спецыялістаў – «Здароўе», 23.02.2019 (аўдыё) Кожны чалавек можа пераядаць час ад часу: вялікая порцыя за святочным сталом, або некалькі цукерак і печыва з гарбатай падчас начнога прагляду фільма – усё гэта не крытычна для арганізму. Але калі пераяданні становяцца рэгулярнымі і пераўтвараюцца ў некантраляваную звычку – гэта небяспечна для здароўя. Бязмернае спажыванне ежы ў вялікім аб'ёме называецца кампульсіўным пераяданнем. Як яго пазбегнуць ці пазбавіцца – ведае госця вядучай праграмы Таццяны Гулейка – асістэнт кафедры псіхіатрыі з медыцынскай псіхалогіяй Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, урач-псіхатэрапеўт Таццяна Раманоўская. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: