Падзяліцца:
Пра што мараць медыкі ў глыбінцы? – «Свая зямля», 15.06.2019 (відэаанонс)
14 чэрвеня 2019
Пра што мараць медыкі ў глыбінцы? – «Свая зямля», 15.06.2019 (відэаанонс) У сувязі з павышэннем тэмпературы паветра выхаднымі дабаўляецца работы і медыкам, асабліва ў сельскіх рэгіёнах. Масавай касавіцай не спыняюць работу механізатары, не дапускаюць збояў аграрыі ў вытворчасці малака. Клопаты вяскоўцаў падзяляе вясковая медыцына. У Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах падоўжаны рэжым работы ФАПаў і амбулаторый. Разам з медпрэпаратамі, урач агульнай практыкі з аграгарадка Вішнявец Хрысціна Марзак нагадвае пра традыцыйныя спосабы. А яшчэ на яе асабістым кантролі пацыенты, якім сёння за 70 і 80 гадоў. На чым дабіраюцца сельскія медыкі ў аддаленыя населенныя пункты і якія тэхналогіі дапамогуць палепшыць у глыбінцы якасць медыцынскіх паслуг? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы «Свая зямля» 15 чэрвеня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=ckDx3NjG7zw&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: