
8 верасня, у Сусветны дзень жураўля, дырэктар грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі – госць аўтара праграмы «Галерэя» Валянціны Стэльмах. Біёлаг, арнітолаг, у свой час ён займаў пасаду тэматычнага каардынатара прыродаахоўных праектаў ПРААН у Беларусі. Узгадаем і экалагічны фестываль, які хутка пройдзе ў Міёрах вось ужо ў 38-мы раз. Паназіраем за небывалым відовішчам, як начуюць на балотах жураўлі і як яны танцуюць, а таксама, як збіраюцца ў далёкую вандроўку. «Калі чалавек бачыць жураўлёў, у яго абавязкова нешта зварухнецца ў добрае ў душы» – лічыць Аляксандр Вінчэўскі.
Праграма за 8 верасня ў 11-00.