- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Пра Віслу, Зяелаўскія вышыні, баі на Одэры і кнігу «Рака жыцця» - «Эпізоды Вялікай вайны», 5.05.2019
- Пра Віслу, Зяелаўскія вышыні, баі на Одэры і кнігу «Рака жыцця» - «Эпізоды Вялікай вайны», 5.05.2019

«Радавы 64-й стралковай Магілёўскай ордэна Суворава дывізіі Павел Ерашэнка» – звычайна так любіць казаць пры знаёмстве, а можа, крышачку і «рапартаваць» Павел Сафронавіч. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на парадным кіцелі якога ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені і медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За вызваленне Польшчы», «За ўзяцце Берліна»… Павел Ерашэнка пайшоў на фронт добраахвотнікам у канцы 1943-га, калі ў яго родныя мясціны (Слаўгарадскі раён) прыйшло вызваленне. На той час яму споўнілася 17.
Аўтар праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціна Стэльмах вельмі ўдзячная Паўлу Сафронавічу Ерашэнку за тое, што ён завітаў на Чырвоную, 4, за тое, што ў Дзень друку (а гэта і яго прафесійнае свята!) ён з намі!
Эфір – 5 мая ў 16-40.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: