Падзяліцца:
«Пра вяртанне, выпрабаванне і каралеўскі характар» – «Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч, 29.01.2019
29 студзеня 2019
«Пра вяртанне, выпрабаванне і каралеўскі характар» – «Творчы вечар» з Алінай Страшкевіч, 29.01.2019 Пра сцэну Вялікага тэатра Беларусі Вольга Гайко марыла з самага дзяцінства і дзень за днём ішла да сваёй мэты – праз няпростыя выпрабаванні, якіх не шкадаваў для яе лёс. Калі пасля цяжкай траўмы яна зноўку вучылася хадзіць, дактары не давалі ніякіх прагнозаў. Але насуперак усім, Вольга вярнулася на сцэну і ўсё ж такі зрабіла «тыя самыя» 32 фуэтэ. «Пасля спектакля я плакала так, як не плакала ніколі ў жыцці. Гэта быў мой подзвіг!» – прызнаецца балерына. 29 студзеня ў межах праекта «Творчы вечар» запрашаем вас на шчырую размову пра вяртанне, выпрабаванне і каралеўскі характар. Госця Аліны Страшкевіч – прыма-балерына Вялікага тэатра Беларусі, народная артыстка Вольга Гайко. Пачатак у 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: