- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Пра Жупраны і Ашмяны, вандроўкі, паравозы і баяны. Пра еднасць з родным краем, беларускае слоўца і землякоў-вяскоўцаў... – «Галерэя», 26.10.2019 (аўдыё)
- Пра Жупраны і Ашмяны, вандроўкі, паравозы і баяны. Пра еднасць з родным краем, беларускае слоўца і землякоў-вяскоўцаў... – «Галерэя», 26.10.2019 (аўдыё)

Госць праграмы «Галерэя» – вядомы навуковец і педагог, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Уладзімір Куліковіч.
Ён – аўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных публікацый, каля 40 вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для школ і вышэйшых навучальных устаноў. Ёсць і манаграфіі. Актыўны ўдзельнік школьнага алімпіяднага руху па беларускай мове і літаратуры. Выступае з лекцыямі, праводзіць майстар-класы для настаўнікаў. Любіць бываць і на сваёй радзіме, на Гродзеншчыне. Вось і зусім нядаўна Уладзімір Іванавіч прэзентаваў вучэбны дапаможнік «Дзённік алімпіёніка», а таксама навукова-папулярную кнігу «Беларускія месяцы: чаму іх так называюць».
Праграма за 26 кастрычніка ў 9-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: