Падзяліцца:
Праграма «Настрой» абяцае быць творчай! – 5.01.2018
4 Студзеня 2019
Праграма «Настрой» абяцае быць творчай! – 5.01.2018 5 студзеня вядучая праекта «Настрой» Таццяна Якушава запланавала для нашых радыёслухачоў дзве нясумных гадзіны прамога эфіру разам з таленавітымі і вядомымі гасцямі. У 13-10 пачнецца сустрэча з сямейна-творчым дуэтам – салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Кацярынай Галаўлёвай і галоўным рэжысёрам тэатра, лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта ў галіне музычнага мастацтва, уладальнікам медаля Францыска Скарыны Міхаілам Панджавідзе. У другой палове праграмы, пасля 14-00, у студыю завітае аўтар шматлікіх эстрадных песень, музыкі да кінафільмаў, гітарыст, прадзюсар Леанід Шырын. Тэлефон у студыі (017)284-87-21, СМС-паведамленні можна будзе даслаць на кароткі нумар 1062.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: