Падзяліцца:
Прамая трансляцыя са святочнага стала паэта: як у эфіры адзначылі 30-годдзе творчай дзейнасці Янкі Купалы (аўдыё)
15 лістапада 2017
Прамая трансляцыя са святочнага стала паэта: як у эфіры адзначылі 30-годдзе творчай дзейнасці Янкі Купалы (аўдыё) Адной з адметнасцей радыёвяшчання заўсёды былі прамыя трансляцыі важных палітычных і грамадскіх падзей. Так, на радыё можна было пачуць прамыя рэпартажы практычна з кожнай дэманстрацыі або ваеннага парада, што праходзілі 1 мая і 7 лістапада. Да сярэдзіны 1930-х гадоў мікрафоны ўстанаўлівалі на плошчы Свабоды, пасля - на плошчы Леніна. Спецыяльных памяшканняў для радыётрансляцый там не было, таму дамаўляліся з гаспадаром патрэбнай кватэры. Пасля рэпартаж вялі проста з яго балкона.
Адна з самых незвычайных прамых радыётрансляцый адбылася ў 1935-м годзе, калі ўся рэспубліка адзначала 30-цігоддзе творчай дзейнасці Янкі Купалы. Мікрафон устанавілі проста за святочным сталом народнага паэта! Сведкі таго гістарычнага рэпартажу прыгадвалі: усяго праз некалькі хвілін госці Купалы забыліся, што яны ў прамым эфіры.  
Прамыя трансляцыі і сёння застаюцца візітоўкай Беларускага радыё. Ваенны парад 3-га ліпеня і святочнае шэсце 9 мая, інаугурацыя Прэзідэнта Беларусі, адкрыццё міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" - гэтыя і іншыя важныя падзеі даступныя нашым слухачам у рэжыме онлайн.  

Па матэрыялах кнігі І.Куркова «Свет жывога эфіру».
На фота: дыктар Уладзімір Юрэвіч на балконе Дома металістаў вядзе рэпартаж з парада і дэманстрацыі 1 мая 1941 года.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: