Прамая трансляцыя ваеннага параду ў радыёэфіры (ВІДЭА)
Прамая трансляцыя ваеннага параду ў радыёэфіры (ВІДЭА)
Прамая трансляцыя ваеннага параду ў радыёэфіры (ВІДЭА)
Падзяліцца:
3 ліпеня 2018
Дзень Незалежнасці Беларусі многія нашы калегі сустрэлі на працоўным месцы.
Вядучыя Алена Дземідовіч і Аляксандр Шустар у студыі Дома радыё вялі прамы рэпартаж з ваеннага параду і тэатралізаванага нумару «Мой родны кут».
Дапамагала ім гукарэжысёр Святлана Крачко.
Гледачы параду ахвотна дзяліліся ўражаннямі з журналістамі Надзеяй Лысенка і Таццянай Зянько – яны ўключаліся ў прамы эфір непасрэдна з месца падзей, з пляцоўкі ля стэлы «Мінск горад-герой».
Інтэрв'ю з удзельнікамі параду запісвала наша калега Вольга Шалёва.
За ўсе тэхнічныя моманты прамой трансляцыі адказвалі Аляксандр Хаменка, Юрый Дзёмаў, Сяргей Бандарэнка, Уладзімір Жук і гукарэжысёр Валерый Бяляеў – яны слухалі і глядзелі парад з нашай гуказапісваючай студыі «Купава», побач з трыбунамі.
Разам з іншымі калегамі, якія сёння таксама працавалі для вас у эфіры, мы яшчэ раз віншуем: з Днём Незалежнасці!
А вось выбраныя моманты нашай радыётрансляцыі на ВІДЭА: