- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Правительство: 14 дней самоизоляции, обеспечение экономической стабильности. Главное за вчера (аудио)
- Урад: 14 дзён самаізаляцыі, забяспячэнне эканамічнай стабільнасці. Галоўнае за ўчора (аўдыё)

Урад вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каронавіруса. Асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах. Выключэнне складаюць замежнікі, якія праз нашу тэрыторыю вяртаюцца на радзіму, дыпламаты, члены афіцыйных дэлегацый і дальнабойшчыкі. Для апошніх распрацаваны асобныя правілы знаходжання на тэрыторыі Беларусі. Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, можна знайсці на сайце Міністэрства аховы здароўя. На мяжы грамадзяне павінны запоўніць спецыяльныя анкеты, якія пасля будуць перадавацца медыкам.
Напярэдадні на пасяджэнні Прэзыдыўма Савета міністраў разглядаўся комплекс мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі. Сярод асноўных прапаноў: падатковыя, крэдытныя канікулы, перагляд арэндных ставак. Нашы карэспандэнты з падрабязнасцямі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: