Падзяліцца:
«Праз церні да зорак» - «Творчы вечар» з Янай Хадоска
14 ліпеня 2021
«Праз церні да зорак» - «Творчы вечар» з Янай Хадоска

Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – установа са слаўнай гісторыяй і багатымі традыцыямі. Яе дэвіз - «Годная адукацыя – залог поспеху». Гімназія-каледж была і застаецца адной з мацнейшых спецыяльных музычных навучальных устаноў Беларусі.

З’яўляючыся своеасаблівым флагманам падрыхтоўкі прафесійных маладых музыкантаў, яна на працягу многіх дзесяцігоддзяў захоўвае найвышэйшы творчы статус дзякуючы дзейнасці сваіх педагогаў і навучэнцаў. Творчы калектыў каледжа развівае каштоўны вопыт, назапашаны папярэднікамі, і з кожным годам удасканальвае сістэму адукацыі, што павышае прафесіяналізм і майстэрства вучняў.

Гасцямі праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска сталі дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр Палякоў і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла, мастацкі кіраўнік хору хлопчыкаў і юнакоў імя І.А.Жураўленкі Сямён Кліманаў.

Праект выйдзе ў эфір 14 ліпеня ў 21:05

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: