- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Прэм’ера гістарычнага радыёдэтэктыва на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (відэа)
- Прэм’ера гістарычнага радыёдэтэктыва на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (відэа)
Прапануем аматарам радыёдраматургіі прэм’еру спектакля ў 2-х частках “Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы” па п’есе драматурга Ягора Конева.
Гэта гістарычны дэтэктыў, дзеянне якога адбываецца на пачатку ХVІІ стагоддзя ў родавым маёнтку шляхціца Станіслава Карловіча. Заблытаную справу яго забойства расследуе вядомы суддзя Андрэй Станкевіч, якога называюць беларускім Шэрлакам Холмсам. За сваю прафесійную кар’еру суддзя Станкевіч разблытаў шмат самых розных складаных спраў, але самай запамінальнай для нашчадкаў засталася справа Марыны Дастаеўскай. У ёй спалучыліся злачынства і пакаранне, пошук непрадказальнай праўды і такі гістарычны факт, паводле якога ледзьве не загінуў род Дастаеўскіх, што даў свету славутага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага…
Творчая група: рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі, гукарэжысёр Валерый Бяляеў, рэдактар і кіраўнік праекта Галіна Шаблінская.
У галоўнай ролі суддзі Станкевіча – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук, астатнія ролі выконваюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Лясная, Андрэй Душачкін, Аляксандр Шароў, артысты Андрэй Кавальчук, Кацярына Яворская, Ігар Сідорчык, Павел Еўтушэнка, народны артыст Беларусі Арнольд Памазан.
Прэм’ера адбудзецца 22 і 23 снежня ў праекце “Тэатр Беларускага радыё” ў 22 гадзіны 5 хвілін. А напярэдадні - 21 снежня - ў праграме "Творчы вечар" пройдзе "круглы стол" з удзелам творчай групы - стваральнікамі і артыстамі.
https://www.youtube.com/watch?v=2srTyKak83Q
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: