Падзяліцца:
ПРЭМ'ЕРА: «МЭГРЭ І ЧАЛАВЕК НА ЛАЎЦЫ». РАДЫЁСЕРЫЯЛ НА БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁ з 15 па 28 лістапада!
15 лістапада 2021
ПРЭМ'ЕРА: «МЭГРЭ І ЧАЛАВЕК НА ЛАЎЦЫ». РАДЫЁСЕРЫЯЛ НА БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁ з 15 па 28 лістапада!

Упершыню ў гісторыі айчыннага радыёвяшчання ў эфіры Першага нацыянальнага канала прагучыць 14-серыйны радыёсерыял.

Асновай аудыяпастаноўкі стала аповесць класіка дэтэктыўнага жанру сусветнай літаратуры французскага пісьменніка Жоржа Сіменона «Мэгрэ і чалавек на лаўцы» у перакладзе на беларускую мову пісьменніка Алеся Асташонка.

Слухайце прэм’еру радыёсерыяла на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё штодня з 15 па 28 лістапада ў ранішнім эфіры ў 10.10 і ў вячэрнім эфіры ў 20.20, а таксама на сайце radio1.by.

У цэнтры сюжэта – папулярны літаратурны герой, камісар паліцыі Мэгрэ, якога сам Сіменон называў «лекарам людскіх лёсаў». Нешматслоўны і стрыманы, з абвостраным пачуццём справядлівасці, Мэгрэ здольны разабрацца ў самых заблытаных справах. На гэты раз забойства здарылася ў Парыжы, на бульвары Сэн-Мартэн. Расследаванне з кожным крокам ускладняецца, але фінал, які няўмольна набліжаецца, аказваецца непрадказальным.

Аповесць адлюстроўвае крызіс сямейных каштоўнасцей у пасляваеннай Францыі (год напісання твора – 1953). На прыкладзе лёсу простага чалавека аўтар падкрэслівае важнасць захавання маральных прынцыпаў паводзін у грамадстве.

Творчая група радыёсерыялу:

аўтар радыёп’есы пісьменнік Уладзімір Сцяпан,

рэжысёр пастаноўкі Алег Вінярскі,

музыка кампазітара Дзмітрыя Далгалёва,

гукарэжысёр Валерый Бяляеў,

рэдактар і кіраўнік праекта Галіна Шаблінская.

У галоўных ролях:

заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гарцуеў (Аўтар),

артыст Ігар Сідорчык (Мэгрэ),

народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў (стары бухгалтар),

заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін і Аляксандр Шароў (паліцэйскія),

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Лясная (мадам Турэ),

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ганна Маланкіна (Антуанета Машэр),

артыст Аляксандр Вергуноў (акрабат Шрамэк).

В проекте задействованы актеры ведущих театров страны – Национального академического театра имени Я.Купалы, Национального академического драматического театра имени М.Горького, Белорусского государственного академического театра юного зрителя, Республиканского театра белорусской драматургии, Государственного молодежного театра и Театра-студии киноактера Национальной киностудии «Беларусьфильм».

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: