Падзяліцца:
29 верасня 2017
Першы выпуск праграмы аднаўляе традыцыю канцэртных праграм у Беларускім саюзе кампазітараў. Запіс адбыўся ў памяшканні па вуліцы Рэвалюцыйнай, 8 у Мінску з удзелам гледачоў. Героем праграмы стане ансамбль флейтыстаў "Сірынкс", кіруе калектывам прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ніна Аўраменка. У межах праграмы прагучыць папулярная і любімая меламанамі камерная музыка ў пералажэнні для ансамбля флейтыстаў – творы Р.Калачэ, Э.Віла-Лобаса, Ф.Мендэльсона, У.Солтана і Я.Магаліфа. Таксама удзельнікі творчага вечара абмеркуюць тэмы сацыяльнай місіі мастацтва, перспектыў развіцця акадэмічнай музыкі ў Беларусі, асаблівасцей беларускай школы ігры на флейце, яе месца ў сусветным кантэксце, а таксама пазнаёмяцца з самымі рознымі відамі флейт, у тым ліку – адзінай ў Беларусі басовай флейтай. Пачатак эфіру - ў 21.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: