У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё слухайце прэм'еру кампазіцыі «Ад слова свеціцца жыццё...» паводле вершаў паэта Сяргея Грахоўскага.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Плануючы свой штодзённы расклад, не забывайцеся і пра мастацкае слова.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры – 30 лістапада ў 23.00.