Падзяліцца:
7 Мая 2015
Да 70-годдзя Вялікай Перамогі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё 7, 8 і 9 мая (22:10) -- прэм’ера радыёспектакля “…І няма шляху чужога” паводле аднайменнай аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Уладзіміра Саламахі. 

Дзеянне адбываецца ў апошні год Вялікай Айчыннай вайны. У аснове аповесці – трагічны лёс старога чалавека Іосіфа Кучынскага са спаленай карнікамі беларускай вёскі Гуда, якому наканаваны шлях ізгоя, таму што ён – бацька паліцая. Абставіны ваеннага часу фарміруюць складаныя супярэчлівыя адносіны галоўнага героя з яго аднавяскоўцамі, але надзея на разуменне і дараванне павінна заставацца. 

Яшчэ адна праўда пра тую -- для многіх сёння ўжо далёкую вайну. Але трагедыя якой не зменшылася, і на адлегласці дзесяцігоддзяў працягвае сцвярджаць ісціну чалавечага ў чалавеку, адказнасці аднаго перад цэлым светам. 

Творчая група: рэжысёр-пастаноўшчык А.Вінярскі, гукарэжысёр В.Бяляеў, рэдактар і кіраўнік праекта Г.Шаблінская. Ролі выконваюць: народны артыст СССР Г.Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі С.Журавель, А.Памазан, М.Захарэвіч, М.Кірычэнка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь А.Сідарава, Л.Улашчанка, У.Мішчанчук, артысты В.Моўчан, А.Кавальчук, І.Рымарава, А.Каралевіч, П.Церахаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: