- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Прэзідэнту прадставілі ўзоры алімпійскай формы для беларускай дэлегацыі на Гульнях-2018
- Прэзідэнту прадставілі ўзоры алімпійскай формы для беларускай дэлегацыі на Гульнях-2018

Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі дзве канцэпцыі параднай алімпійскай формы. Аўтар першай - дызайнер Людміла Лабкова, яна выпусціла яе разам з канцэрнам «Беллегпрам». Другую прыдумала дызайнер Юлія Латушкіна разам са швейным атэлье Галоўнага гаспадарчага упраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Дарэчы, Юлія - аўтар алімпійскай формы для беларускай дэлегацыі на гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. У спартыўным адзенні выкарыстаны арнамент, нацыянальныя матывы. Першы варыянт - больш спартыўны, кэжуал. Другі - больш строгі і афіцыйны.
Па даручэнні Прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Аляксандра Лукашэнкі, усе ўзоры формы паставяць ў буйныя ўнівермагі і іх можна будзе набыць. А за аснову параднай алімпійскай формы на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхенчхане (Карэя) вырашана ўзяць больш спартыўны варыянт адзення, прапанаваны Людмілай Лабковай.
Усе падрабязнасці – у інфармацыйных выпусках на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: