Падзяліцца:
Президент Беларуси поздравил соотечественниц с самым трогательным и душевным осенним праздником - Днем матери
14 кастрычніка 2024
Президент Беларуси поздравил соотечественниц с самым трогательным и душевным осенним праздником - Днем матери Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з самым кранальным і душэўным асеннім святам - Днём маці.

"Прырода надзяліла пяшчотныя жаночыя сэрцы непаўторным пачуццём мацярынскай любові, якое сваёй цеплынёй і шчырасцю сагравае, натхняе і робіць нас мацнейшымі на працягу ўсяго жыцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Клапатлівыя рукі мамы ствараюць дамашнюю ўтульнасць, яе мудрасць аберагае ад бед і памылак, а ласкавая ўсмешка і добрыя словы па-за часам і адлегласцю напаўняюць нашы мары і здзяйсненні дзіцячай радасцю і глыбокім сэнсам".


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў трапяткіх перажываннях аб родных і блізкіх скрыты ахвярнасць і вялікая духоўная сіла мацярынства, якія на працягу стагоддзяў выступаюць крыніцай адзінства і дабрабыту беларусаў.

"Жадаю нашым дарагім, любімым і адзіным моцнага здароўя і нязгаснага ззяння вачэй ад адчування сапраўднага жаночага шчасця", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: