Падзяліцца:
15 лістапада 2015
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі з 90-годдзем арганізацыі.
За гады свайго існавання Беларускае радыё прайшло шлях ад звычайнай "радыёкропкі" да найбуйнейшай у краіне сучаснай высокатэхналагічнай медыяструктур, гаворыцца ў віншаванні.
"Сёння ваш калектыў годна працягвае традыцыі айчыннай радыёжурналістыкі і ўпісвае новыя старонкі ў гукавы летапіс дзяржавы. Інфармацыйныя, аналітычныя, культурна-пазнавальныя, музычныя перадачы адлюстроўваюць маральныя і духоўныя каштоўнасці беларускага грамадства, прапагандуюць эстэтычныя ідэалы і любоў да роднай зямлі. Невыпадкова яны карыстаюцца папулярнасцю ў шматмільённай аўдыторыі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: