Падзяліцца:
Президент поздравил деятелей науки, работников НИИ и учреждений высшего образования с Днем белорусской науки
28 студзеня 2024
Президент поздравил деятелей науки, работников НИИ и учреждений высшего образования с Днем белорусской науки

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячаў навукі, работнікаў навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі З Днём беларускай навукі:

"Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём беларускай навукі. Днём, які сімвалізуе моц інтэлекту нацыі.

Менавіта навукоўцы прадвызначаюць імклівую дынаміку сучаснай эпохі. Таму вы першымі павінны даваць адказы на ўсе выклікі, якія час ставіць перад краінай.

Распрацоўкі айчыннай навукі былі і застаюцца залогам якасці нашага жыцця, а абнаўленне тэхналогій і ўкараненне інавацый ва ўсе сферы дзейнасці спрыяюць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.

Працай многіх пакаленняў вучоных і спецыялістаў створана магутная навуковая і вытворчая аснова, што дазваляе дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя задачы эканомікі, сацыяльнай і абароннай сфер, у поўнай меры забяспечваючы суверэнітэт і нацыянальную бяспеку.

Дзякую за вялікую творчую працу, мэтанакіраванасць і адданасць любімай справе, якой кожны з вас прысвяціў усё сваё жыццё.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых адкрыццяў і ўнікальных дасягненняў".

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: