- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Прикоснуться к прошлому – «Актуальный микрофон», 14.12.2016 (видео)
- Дакрануцца да мінулага – «Актуальны мікрафон», 14.12.2016 (відэа)

Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь спаўняецца 60 гадоў. Установа складаецца з некалькіх філіялаў, штогод арганізуе больш за 100 выстаў, валодае амаль паўмільёнам экспанатаў, асобныя з якіх не маюць аналагаў у свеце. Пры гэтым музей развіваецца ў нагу з часам, прыцягваючы наведвальнікаў віртуальнымі вандраваннямі, інтэрактыўнымі квэстамі і іншымі крэатыўнымі формамі вывучэння мінулага.
Госць «Актуальнага мікрафона» – намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Ніна Калымага – распавяла радыёслухачам і вядучым Дзмітрыю Рубашнаму і Леаніду Новікаву, якія краіны свету ў апошні час пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, які з 118 скарбаў, што захоўваюцца ў музеі, самы каштоўны ў сусветным значэнні, у чым сакрэт пояса Вітаўта і чаму важна ведаць, хто мы і адкуль...
https://www.youtube.com/watch?v=BkN-XURb8cM&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: