Гарачыня вернецца ў Беларусь на гэтым тыдні. З такой навіной да нас прыйшоў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў да Алены Вахрамеевай у праграму "Пра надвор'е і не толькі".
Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў вызначае вобласць павышанага атмасфернага ціску, а далей у Беларусь пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвых шырот, і тэмпература пачне паступова павышацца.
У аўторак будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра днём - 22-28 градусаў цяпла.
У сераду будзе пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль. Днём - 23-29 градусаў цяпла, па Брэсцкай вобласці ў асобных раёнах - да плюс 30.
Далей установяцца паўднёвыя вятры, у Беларусь пачнуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы з паўднёвых шырот, і тэмпература пачне паступова павышацца. Большая частка краіны застанецца ў вобласці высокага атмасфернага ціску, а ў паўночна-заходніх раёнах будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы.
У чацвер у асобных раёнах па паўночна-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, днём - 24-29 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе ноччу будзе плюс 19-20, днём - 30-34 градусы цяпла.
У пятніцу пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 15-21 градус вышэй за нуль. Днём - 26-32 градусы цяпла, па поўдні - да плюс 34.
У суботу пераважна па заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы, магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с і град. Тэмпература ноччу складзе 15-21 градус вышэй за нуль. Днём - 27-34 градусы цяпла, месцамі па паўночным захадзе - плюс 20-26.
У нядзелю атмасферны фронт будзе павольна перамяшчацца ва ўсходнім напрамку і прынясе кароткачасовыя дажджы, навальніцы на большую частку тэрыторыі краіны. У асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы. Чакаецца вецер з парывамі да 15-20 м/с, магчымы град. Прагназуецца кантраснае па тэмпературы надвор'е: ноччу тэмпература складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, днём - ад плюс 19-21 па паўночным захадзе да плюс 29-31 па ўсходзе краіны.