Падзяліцца:
Прымусіў кожны кадр гучаць... – «Беларуская калекцыя», 12.02.2017
10 лютага 2017
Прымусіў кожны кадр гучаць... – «Беларуская калекцыя», 12.02.2017 Ансамбль “Мінск-класік” пад кіраўніцтвам Максіма Расохі падрахтаваў новую канцэртную праграму “Музыка забытага кіно”, прысвечаную кампазітару Яўгену Глебаву. У адным канцэрце прагучыць выключна музыка, якую майстар напісаў для кіно, у тым ліку знакамітае “Адажыа”. Дарэчы, гэты твор быў спачатку напісаны адмыслова да фільма “Дзікае паляванне караля Стаха”, і толькі потым з’явіўся ў балеце “Маленькі прынц”. Музыкант Максім Расоха – госць праграмы “Беларуская калекцыя” и яе вядучай Аліны Страшкевіч. Цікавыя факты з творчага шляху Яўгена Глебава можна пачуць на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў нядзелю, 12 лютага, у 16-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: