
У гэтую суботу госцяй праграмы стане расійская піяністка Соф'я Гуляк. Міжнароднае прызнанне прыйшло да яе пасля перамогі на XVI Міжнародным конкурсе піяністаў у Лідсе (Вялікабрытанія) у 2009 годзе, дзе Соф'я атрымала 1-ю прэмію і Залаты медаль прынцэсы Мэры. Больш за тое, яна стала першай жанчынай-пераможцай за ўсю гісторыю гэтага прэстыжнага музычнага спаборніцтва. Гастрольны графік піяністкі сёння распісаны да 2019 года, а геаграфія выступленняў Соф’і Гуляк шырыцца ад Мексікі да Японіі.
Пачатак праграмы ў 16.30.