Падзяліцца:
“Раўбічы. Гонка легенд”. Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё)
18 Лютага 2019
“Раўбічы. Гонка легенд”. Радыёблог Алены Давідовіч (аўдыё) Сёння для аматараў біятлону, дый наогул, для ўсіх спартыўна апантанных людзей пачынаецца вялікае свята – чэмпіянат Еўропы па біятлоне. І адкрываецца ён унікальным міжнародным біятлонным фестівалем “Гонка легенд”. Яго ініцыятарам і ідэйным натхняльнікам стала ў 2015 годзе сама легенда спорту Дар’я Домрачава, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету, Герой Беларусі. Тады наша Даша эмацыянальна прадсказала: “Гэты дзень увойдзе ў гісторыю як дзень нараджэння “Гонкі легенд”, знамянальнай трацыцыі ў свеце біятлону і ўдыхне ў “Раўбічы” новае жыццё”. Па ўсім мела рацыю Даша. Традыцыя працягваецца. У сёлетняй, трэцяй па ліку “Гонцы легенд”, прымаюць удзел два дзясяткі праслаўленых спартсменаў. Сярод іх – французскія біятланісты Карын Ніагре і Венсан Дэфран, нарвежац Ларс Бергер, расіяне Сяргей Чэпікаў і Ганна Багалій, страляючыя лыжкнікі з Італіі Карын Оберхофер і Пьеральберта Каррара, украінскія спартсмены Алена Пятрова і Андрэй Дзерызямля. Беларусь прадставяць нашыя алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна, таксама чатырохразовая чемпіёнка свету Алена Зубрылава, алімпійскі чаэмпіён Калгары-1988 Аляксандр Папоў і сярэбраны прызёр Ванкувера-2010 Сяргей Новікаў. Многія зоркі сусветнага біятлону прыязджаюць на раўбічскую трасу за новымі трафеямі. Узгадаю, што першы жаночы суперспрынт “Гонкі легенд” выйграла францужанка Фларанс Баверэль і сёлета яна ў спісе прэтэндэнтаў. Нямецкая гоншчыца Сімона Хаусвальд тады была трэццяй, а зараз разлічвае ўзяць рэванш. У мужскім суперспрынце-2015 першым быў праслаўлены нарвежскі бятланіст Фрудэ Андэрсан і сёлета гатовы паспрачацца са сваім не менш знакамітым земляком Уле-Эйнарам Бьёрндаленам. Трэці раз выдзе на старт у Раўбічах яшчэ адзін нарвежац, Халвар Ханэвольд і таксама марыць пра перамогу. Па ўсім бачна: спаборніцтвы разгарнуцца гарачыя. Акрамя спартыўнай часткі, а гэта – жаночы і мужчынскі мас-старты, змешаная эстафета, балельшчыкаў чакае аўтограф-сесія ўдзельнікаў фестывлю, шоу-праграма і душэўна-кранальныя провады з вялікага спорту Дар’і Домрачавай і Надзеі Скардзіна. Нагадаю, што першая “Гонка легенд” праходзіла ў верасні 2015 года. Тады страляючыя лыжнікі змагаліся на лыжаролерах. На наступны год фармат фестывалю амаль не змяніўся. І вось пра пэўны перапынак, звязаны с падрыхтоўкай Домрачавай да Алімпіяды ў Пхёнчхане, “Гонка” вяртаецца, ды яшчэ ў заснежныя Раўбічы! Такім чынам, сёлетні старт стане для легенд біятлону першым на снезе. І адноўлены Рэспубліканскі цэнр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відаў спорту зноў гатовы прыняць і гэты ўнікальны біятлонны фестываль, і спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню. Зазначу, што сёлета спорткомплекс “Раўбічы” адзначае 45-годдзе. Гэта ўнікальнае збудаванне ўзводзілася да 13 чэмпіянату свету ў вельмі сціслыя тэрміны, і сімвалічны кюч ад яго ўручаўся мацнейшаму біятланісту Савецкага Саюза таго часу Аляксандру Ціханаву 22 лютага 1974 года. З той пары “Раўбічы” неаднаразова прымалі чэмпіянаты свету і Еўропы, асобныя этапы Кубка свету. І вось зараз – адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2019. Аматары гэтага віду спорту на працягу 4 дзён могуць атрымаць асалоду ад індывідуальных гонак і змешаных эстафет, ад спрынту і гонкі праследавання. Для гэтага тут створаны ўсе ўмовы, як для спартсменаў, так і для балельшчыкаў. А таксама і для вучэбна-трэніровачных збораў айчынных спартсменаў і каманд іншых краін. Дарэчы, сёлета адзначаецца яшчэ адна знамянальная дата – беларускаму біятлону спаўняецца 60 гадоў. Яго гісторыя пачыналася з гонак ваенных патрулёў у армейскіх падраздзяленнях. Зімой 1958 года праходзіла юбілейная Спартакіяда Беларускай ваеннай акругі па лыжных гонках, і ў яе апошні дзень упершыню адбылася гонка на 20 кіламетраў са стральбой. А годам афіцыйнага нараджэння беларускага біятлону прынята лічыць 1959 год, калі прайшлі першыя рэспубліканскія спаборніцтвы па міжнародных правілах. За гэты час беларускія біятланісты шмат разоў праслаўлялі нашу краіну на лыжных трасах і вогненых рубяжах, на спаботніцтвах рознага ўзроўню. Да ўжо згаданых мною знакаміных імёнаў можна дадаць: Святлана Парамыгіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Людміла Ананька, Вадзім Сашурын, Алег Рыжанкоў, Аляксей Айдараў, Рустам Валіулін, Уладзімір Драчоў – усіх адразу і не пералічыш. Галоўнае, што ў сённяшніх куміраў падрастае змена, будзем спадзявацца, дастойная. Юныя зорачкі біятлону ўжо заззялі на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” на прызы Презідэнцкага спартыўнага клуба, якія прашлі ў пачатку лютага ў тых жа “Раўбічах”. І фіналісты гэтых таксама ўнікальных дзіцячых спаборніцтваў запрошаны самой Дар’яй Домрачавай на сённяшнюю “Гонку легенд”, дзе атрымаюць майстар-клас ад зорак сустветнага біятлону. Легенды спорту заўсёды запальваюць сваім прыкладам і натхняюць на новыя спартыўныя вяршыні. Значыць, будуць у нас яшчэ яскравыя біятлонныя перамогі. Я ўпэўнена ў гэтым. А вы?
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: