Падзяліцца:
Рачков: «Большой разговор» всегда вызывает неподдельный огромный интерес
5 жніўня 2021
Рачков: «Большой разговор» всегда вызывает неподдельный огромный интерес

Сёння завяршаецца акрэдытацыя на «Вялікую размову з Прэзідэнтам». Паступіла больш за 300 заяў ад журналістаў, медыйшчыкаў і прыватных асоб. Адзначаецца, што пытанняў яшчэ больш.

«Вялікая размова з Прэзідэнтам» адбудзецца ў панядзелак, 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы сустрэнецца не толькі з прадстаўнікамі прэсы, але і грамадскімі дзеячамі, экспертнай і медыйнай супольнасцю ў фармаце адкрытай размовы. Мерапрыемства будзе трансліравацца ў прамым эфіры.

Што чакаць ад «Вялікай размовы»? Сваім меркаваннем з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў.

Час дыялогу абраны невыпадкова

«Вялікая размова» заўсёды выклікае непадробную велізарную цікавасць. Заўсёды і журналісты, і блогеры, і шырокая грамадскасць чакаюць выступленне Аляксандра Лукашэнкі. Час абраны для гэтага дыялогу невыпадкова. Год таму ў нас адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З другога боку, ва ўнутраным і знешнепалітычным парадку дня вельмі шмат актуальных пытанняў. Часам гучных, але асобныя з іх, на жаль (не па віне беларускага боку), скандальныя. Думаю, што Прэзідэнту будзе зададзена вельмі шмат пытанняў.

Любы фармат для размовы актуальны

Любы фармат для размовы актуальны. Вядома ж нельга, праводзіць вельмі часта такія сустрэчы, дыялогі. Павінна назапасіцца і колькасць актуальных пытанняў, і падзейнае нешта важнае павінна праходзіць.

Аляксандр Лукашэнка ў апошнія месяц-два зрабіў некалькі вельмі грунтоўных і комплексных выступленняў, затым было некалькі вельмі сур'ёзных нарад. Адна з іх прайшла літаральна тыдзень таму, калі Кіраўнік дзяржавы сабраў нашых паслоў і запрашаў усіх удзельнікаў знешнепалітычнага працэсу Рэспублікі Беларусь. Былі дадзены адказы на шэраг сур'ёзных знешнепалітычных пытанняў. Кожны дзень у нас жыццё падкідвае новыя пытанні, з якімі неабходна не толькі разбірацца, але і, скажам так, каменціраваць экспертна, каб было як мага менш фэйкаў, спекуляцый і надуманых нейкіх думак.

Аб прыярытэтных тэмах

Тэм, вядома, будзе шмат, у гэтым я ўпэўнены. Прэзідэнт свабодна валодае матэрыялам па пытаннях як унутранай, так і знешняй палітыкі. Упэўнены, што будуць пытанні і па эканамічнай сітуацыі ў краіне. Пра тое, як нам удалося ўтрымаць той тэмп эканамічнага развіцця, як захаваць узровень жыцця людзей... Вядома ж, будуць хваляваць і пытанні канкрэтныя, напрыклад, пенсіі, заработная плата, працаўладкаванне. Зараз завяршаецца ўступная кампанія ў вну. Магчыма і тут паўстануць пытанні.

Асобны блок, я ўпэўнены, будзе прысвечаны тэматыцы нашага ўзаемадзеяння і нашых адносін са знешнім светам. Пагаворыць, напэўна, Прэзідэнт на надзённую тэму Алімпіяды і спартыўных вынікаў. Дзяржава ўкладвае шмат у спорт высокіх дасягненняў... Фізкультура, спорт, здаровы лад жыцця — для насельніцтва таксама важны.

Тэма аховы здароўя таксама будзе гучаць. Пандэмія нікуды не сыходзіць... Сусветная супольнасць разлічвала, што мы за год з гэтым справімся. Але вось ужо ідзе другі. У Еўропе ў асобных краінах ужо чацвёртая хваля COVID-19. Наша дзяржава вельмі шмат робіць — выдактовўваюцца велізарныя сродкі. Лічбы паказваюць, што цяпер значна ніжэй захворванне, чым было ў папярэднюю хвалю. Аднак, больш сур'ёзныя ўскладненні. Упэўнены, Прэзідэнт будзе заклікаць наш беларускі народ, каб мы працягвалі вельмі ўважліва ставіцца да гэтай праблемы.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: