Увесь цывілізаваны свет смуткуе разам з Парыжам. Беспрэцэдэнтная па маштабах атака тэрарыстаў адбылася ў французскай сталіцы 13 лістапада: захоп заложнікаў у канцэртнай зале, стральба ў некалькіх акругах, серыя выбухаў ля футбольнага стадыёна. Адказнасць за тэракты ў Парыжы ўзяла «Ісламская дзяржава».
Па апошніх даных, у выніку тэрактаў у Парыжы загінулі грамадзяне 15 дзяржаў. Беларусаў сярод ахвяр няма. Як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, першапачаткова была інфармацыя аб пацярпелым грамадзяніне нашай краіны, але яна не падцвердзілася.
Беларусы з раніцы суботы нясуць кветкі да пасольства Францыі у Мінску. Побач з будынкам дыпламатычнай установы пакідаюць свечкі і запіскі са словамі падтрымкі.
Тэракты ў Парыжы ўнеслі змены у парадк дня саміту Вялікай 20-кі. На першы план выйшлі праблемы бяспекі і барацьбы з тэрарызмам. Якія высновы павінны зрабіць з парыжскай трагедыі еўрапейскія палітыкі, і ці зменіцца пасля 13 лістапада расклад у Сірыі?.. Пра гэта - у праграме "Радыёфакт" 16.11.