
Асноўныя тэмы:
«Транснафта» гатовая пакрыць шкоду, прычыненую забруджанай сыравінай – пытанне абмяркуюць сёння на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі;
выстава Мілекс адкрылася ў Мінску – раскажам, якія навінкі паставяць на ўзбраенне ў беларускую армію.
Паслядоўнае абмежаванне даступнасці цыгарэт, у тым ліку электронных – антытытунёвы дэкрэт разгледзяць сёння дэпутаты.
Падтрымка шматдзетных сем’яў – праграма «Сямейны капітал» будзе прадоўжана да 2024 года.
Лепшыя калекцыі ад мадэльераў з усёй краіны – фінал фестывалю «Млын моды» праходзіць у Мінску.
Выйсці за музейныя сцены – штогадовы праект «Мастак і горад» адкрываецца сёння ў сталіцы.
Аўгустоўскі канал і Лідскі замак – «Полымя міру» пройдзе па знакавых месцах Гродзенскай вобласці.
У Гомелі адкрыюць лыжа-ролерную трасу і правядуць чэмпіянат па летнім біятлоне.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.