
Асноўныя тэмы:
зоркі на лёдзе – у Мінску стартаваў Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні;
ад авіяцыі да сельскай гаспадаркі – развіццё зносін з Новасібірскай вобласцю Расіі абмеркавалі ў Мінску;
новую мадэль электрамабіля прадставяць у Беларусі – яе прабег будзе ўдвая больш, чым у папярэдняй.
12 тысяч шматдзетных сем'яў сёлета могуць вырашыць жыллёвае пытанне – у Беларусі зацвердзілі важнейшыя мэтавыя паказчыкі.
Ёсць, чым ганарыцца: Беларусь – у спісе лепшых краін свету па версіі амерыканскага часопіса!
Нацыянальнаму мастацкаму музею – 80. Якія ўрачыстасці пройдуць сёння ў музеі?
Першы магнітафон «Беларусь», сервіз «Мадонна» і духі «Ландыш серабрысты» – у Гродне адкрылі Музей успамінаў.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.