- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Радиофакт» с Александром Шустером, 28.02.2019 (аудио)
- «Радыёфакт» з Аляксандрам Шустэрам, 28.02.2019 (аўдыё)

Асноўныя тэмы:
«Вялікая размова з Прэзідэнтам» — Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертамі і журналістамі;
як змяніць сістэму фінансавай падтрымкі, дзе шукаць вытворчыя плошчы і працоўную сілу — Савет па развіцці прадпрымальніцтва абмеркаваў праблемы бізнеса ў рэгіёнах.
Што выклікала смерць дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне? Вынікі расследавання ўжывання вакцыны «Эўпента» падвялі ў Следчым камітэце.
Палепшыць прапускную здольнасць на лініі судакранання ў Данбасе — якія тэмы абмеркавала ў Мінску трохбаковая кантактная група?
Агра-робат, мабільны навігатар для людзей з інваліднасцю і электронны флікер для веласіпедыстаў — падведзены вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Супрацьстаяць наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі — Міністэрства ўнутраных спраў прэзентавала новы інфармацыйны рэсурс.
«Евангелле ад Міхася Міцкевіча» — унікальны рукапіс прадставілі ў Музеі кнігі.
Якім будзе ЧС па хакеі-2021? У Мінску прайшло першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: