Падзяліцца:
«Радиофакт» с Александром Шустером, 12.12.2019 (аудио)
12 снежня 2019
«Радиофакт» с Александром Шустером, 12.12.2019 (аудио) Асноўныя тэмы: Хто будзе каардынаваць работу Парламента? Старшынь Пастаянных камісій выбралі ў Палаце Прадстаўнікоў; Як выконваюцца мінскія пагадненні? Сёння на саміце ЕС абмяркуюць вынікі сустрэчы «нармандскай чацвёркі». Знайсці працу і параіцца з юрыстамі – вялікі кірмаш вакансій адбудзецца сёння ў Мінску, суіскальнікаў чакаюць больш за сто кампаній. Калі ўдзельнікамі акцыі «Нашы дзеці» становяцца... дзеці. Пра самых юных дабрачынцаў – наша інтэрв'ю. Ён дапаможа Дзеду Марозу выканаць усе жаданні – казачны прыбор пад назвай «Цудометр» прадставілі ў Белавежскай пушчы. Святы ўсё бліжэй, і час задумацца пра іх атрыбуты. Раскажам, дзе набыць самую танную жывую ёлку. Падзея, якую чакалі меламаны – Калядны оперны форум адкрываецца ў Мінску. А маладыя артысты – ў чарзе на «Славянскі базар». Рэгіянальны адбор пройдзе сёння ў Мінскай вобласці. Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: