- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Радиофакт" с Александром Шустером, 15.03.18 (аудио)
- "Радыёфакт" з Аляксандрам Шустэрам, 15.03.18 (аўдыё)
Сёння - Дзень Канстытуцыі. Як ажыццяўляецца нагляд на адпаведнасць Асноўнаму закону нарматыўных актаў – наша размова з суддзёй.
Асцярожна: псеўдатэрміналы! Пра з'яўленне новага віду кіберзлачынства папярэджвае МУС.
Шэнген: прасцей атрымаць, але больш заплаціць. Еўракамісія абвясціла аб распрацоўцы паправак у візавыя правілы.
“Стоп” - знята! Рассельгаснагляд перадумаў ўводзіць забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі.
Вялікія перспектывы малога бізнесу. У што, акрамя аграрнай справы, можна ўкласці грошы на сяле?..
Дзясяткі хворых у Ваўкавыску і суседняй Украіне. Ці пагражае Беларусі эпідэмія адзёру?
“І больш за стагоддзе доўжыцца дзень”. У Беларусі адзначаць юбілей Чынгіза Айтматава.
Без сенсацый. “Баварыя” і “Барселона” выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі Чэмпіёнаў.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: