Асноўныя тэмы праграмы:
- Прэзідэнт звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага схода. Чаго чакаюць ад выступлення дэпутаты?
- Мінск пачынае перамовы з Міжнародным валютным фондам. Якія ўмовы прадастаўлення крэдыту разглядаюцца?
- Беларусь прадставіла даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы. Якія выклікі стаяць перад нашым мірным атамам?
- Агрэсіўным уваход забаронены! У Беларусі створаны спіс небяспечных футбольных фанатаў, якіх не пусцяць на стадыёны.
Акрамя таго, вы даведаецеся:
- За якія эканамічныя правапарушэнні могуць зняць крымінальную адказнасць?
- Якія навінкі для медыкаў прадстаўлены на выставе “Ціба”?
- І як МАЗ прапануе вырашыць праблему патопаў у Мінску?
Яна правяла больш за 200 тыдняў на вяршыні рэйтынгу. Былая першая ракетка свету Марціна Хінгіс прыляцела ў Беларусь!